Цягам выходных мы будзем хадзіць звярынымі сцяжынамі, на якіх ты наўрад ці апынешся сам_а, і навучым цябе распазнаваць сляды розных лясных жыхароў (і не толькі сляды). Так, кляшчы ў пушчы таксама ёсць і не, не варта іх баяцца. Усю інфармацыю пра тое, як апранацца і што браць з сабой, мы дашлем пасля рэгістрацыі.
Мы паважаем розныя мовы і погляды на культурную спадчыну, але таксама лічым, што традыцыі – асабліва тыя, што маюць гастранамічнае вымярэнне – могуць крута аб'ядноўваць людзей. Менавіта таму плануем запрашаць ахвотных да супольнага гатавання.
Калі табе трэба будзе папрацаваць, у доме ёсць добры wi-fi.
Дарога з Варшавы прыкладна зойме тры з паловай гадзіны. З Беластока – паўтары. Заезд у пятніцу ў другой палове дня, ад'езд у панядзелак пасля абеда. Дабрацца да пушчы можна не толькі на машыне, але і грамадскім транспартам (кошт квіткоў з Варшавы і назад – каля 140 zł). Пакідаючы заяўку на ўдзел, напішы, калі ласка, адкуль будзеш ехаць і ці будзеш ехаць з кімсьці, а мы дапаможам запланаваць дарогу.