Ваўкоў не баяцца,
у лес – хадзіць!





восеньскія выходныя ў польскай частцы белавежскай пушчы
18 – 20 верасня
Пушча ўражвае.
Сваімі колерамі і гукамі. Сваёй велічнасцю і багаццем відаў раслін, звяроў, грыбоў, імхоў, птушак, лішайнікаў і насякомых – усіх тых, для каго Белавежская пушча – дом.

Запрашаем цябе на польска-беларускае Падляшша, каб (наноў) адкрыць для сябе велічны Белавежскі лес: разам пашукаць зуброў, прыглядзецца да птушак у бінокль, зазірнуць за мёртвае на першы позірк дрэва, паслухаць, як равуць па восені алені. Даведацца шмат цікавага пра караеда і ваўкоў, а таксама пра незвычайных людзей, лёсы якіх звязаныя з гэтымі мясцінамі. Нарэшце проста адпачыць.

Крутая праграма і сяброўская атмасфера – з нас, табе трэба толькі даехаць і прыхапіць з сабой добры настрой. Мы ўпэўненыя, што твой level of hapinness па вяртанні будзе вышэйшы, чым да пушчанскіх выходных. Давай праверым?
Дзе, калі і па якім кошце?
Польская частка пушчы, gmina Białowieża.

18 – 20 верасня (пятніца – нядзеля)
Кошт: 1050 zł ад асобы

У гэтым кошце: экскурсіі па пушчы з гідамі-навукоўцамі, вегетарыянскае меню ад мясцовых гаспадынь, два начлегі ў пакоях па два чалавекі, лазня і шмат клопату.🙂

Самастойна аплочваецца даезд да месца пражывання. Сем'ям з дзецьмі – зніжкі.

Праграма
Нашая прапанова – гэта не класічны "тур на прыроду". Мы ладзім warsztat przyrodniczy – нешта накшталт "лясной школы" на выходныя. Разлічвай на багатую праграму: шмат лясных шпацыроў з гідам, тэматычныя лекцыі, гутаркі за кубкам гарбаты ля вогнішча, поўнае харчаванне і нават сапраўдную лазню. Дакладны план выходных мы дасылаем зарэгістраваным удзельнікам. У залежнасці ад надвор'я і складу групы ў ёй могуць быць невялічкія змены.
пятніца 18-га верасня:
заезд і рассяленне пачаўшы ад 15-й / вольны час / супольная вячэра / знаёмства і ўступная лекцыя / кароткі шпацыр "на аленяў" і салодкі сон
субота:
для ахвотных – шпацыр на світанку "на зуброў" / сняданак / доўгі лясны шпацыр / абед і вольны час / яшчэ адзін лясны шпацыр / лазня / салодкі сон
нядзеля 20 верасня:
для ахвотных – шпацыр на світанку / сняданак / экскурсія ў Белавеж / развітанне і ад’езд
Дом, у якім мы будзем жыць, – на фотаздымках. Гэта атмасфернае месца, у які цягам года прыязджаюць госці з усяго свету. Рассяленне ў пакоях па 2-4 чалавекі (заахвочваем прыехаць з дзецьмі або сяброўскай тусоўкай).

Мы прапаноўваем выходныя ў фармаце meat & alkohol free. Ежа – важная частка праграмы, меню складаецца з любоў'ю да лакальных прадуктаў і ўвагай да магчымых аляргій. Ніхто з папярэдніх удзельні_ц нашых вандровак не сумаваў па катлетах, і мы ўпэўненыя, што ты таксама не будзеш!
Хто гэта арганізоўвае?
Саша
Фанатка дзікай прыроды і Белавежскай пушчы ў прыватнасці. Гід-перакладчыца і калі-небудзь ў будучыні – гід па гарах. Любіць каардынаваць праекты і прыдумляць лагістыку падарожжаў, адказвае за арганізацыйную і гастранамічную часткі вандроўкі.
Віктар
Беларускі эколаг, які прысвяціў сваё жыццё працы з дзікай прыродай. Кіраваў шматлікімі праектамі ў Белавежскай пушчы, сярод найбольш вядомых – аднаўленне гідралагічнага рэжыму і даследванню ваўкоў. Цяпер жыве і працуе ў польскай частцы Белавежcкай пушчы.
Водгукі? А вось:
Было проста топ, вялікі дзякуй! Спадабалася цалкам усё! Вельмі ўтульны дом, вельмі смачная ежа, цудоўнейшая праграма з выдатным спалучэннем леса і ведаў. [...] людзі — яшчэ адное чараўніцтва па-за Хогвартсам. Я разумею, што немагчыма прадказаць, якая група ў выніку назбіраецца, але быццам бы сам фармат выступае нейкім фільтрам і прываблівае сапраўды зацікаўленых людзей. Вельмі спадабаўся гэты баланс цёплага кантакту і з прыродай, і з людзьмі. Разлічваю вярнуцца яшчэ не раз! Дзякуй велічэзны за гэты досвед!
удзельні_ца лясной школы "на Дзяды"
В первую очередь хочется начать с благодарности за организацию этого мероприятия, ваше время, знания и теплоту, которой вы нас окружили на эти три дня. Я чувствовала себя очень безопасно и «своей», без натяжения и напряжения. [...] Отдельное спасибо за очень вкусные завтраки, обеды и ужины! [...] За беларускую мову, слышать которую было очень важно. За весь этот опыт – большое спасибо. Мне кажется, что я возвращалась в Варшаву чуть-чуть лучшим человеком, чем до :)
Наташа Т.
удзельніца лістападаўскай вандроўкі
Дзякуй велічэзны за такі неверагодны досьвед! Было цёпла, як у бабулі дома! Столькі прыгожых людзей, столькі гісторый! Мы зараз ездзім у лес і самі шукаем дрэвы і птушак [...] Я ўжо вельмі чакаю новых вандровак...
удзельнік сакавіцкай вандроўкі
Што яшчэ варта ведаць?
Цягам выходных мы будзем хадзіць звярынымі сцяжынамі, на якіх ты наўрад ці апынешся сам_а, і навучым цябе распазнаваць сляды розных лясных жыхароў (і не толькі сляды). Так, кляшчы ў пушчы таксама ёсць і не, не варта іх баяцца. Усю інфармацыю пра тое, як апранацца і што браць з сабой, мы дашлем пасля рэгістрацыі.

Калі табе трэба будзе папрацаваць, у доме ёсць добры wi-fi.

Дарога з Варшавы прыкладна зойме тры з паловай гадзіны. З Беластока – паўтары. Заезд у пятніцу ў другой палове дня, ад'езд у нядзелю пасля абеда. Дабрацца да пушчы можна не толькі на машыне, але і грамадскім транспартам (кошт квіткоў з Варшавы і назад – каля 140 zł). Пакідаючы заяўку на ўдзел, напішы, калі ласка, адкуль будзеш ехаць і ці будзеш ехаць з кімсьці, а мы дапаможам запланаваць дарогу. Часам можна дамовіцца на car sharing ў іншымі ўдзельні_цамі.
Засталіся пытанні?
Напішы нам: meet.strixaluco@gmail.com
ці ў Tg: @time4nature



За фотаздымкі дзякуем Аляксандру Пекачу @alex_wildguide і Guillaume K.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website